Славянская прыгажосць

АЎТАРСКІ ПРАЕКТ

Вольга Л. Юлія П.
 

падзеі

[Падзеі: конкурсы, мерапрыемствы, перамогі, знакамітасці, мода, тэндэнцыі]

Фінал конкурса "Міс Інтэркантыненталь-2009" пройдзе ў беларускай сталіцы

Конкурс прыгажосці "Міс Інтэркантыненталь" лічыцца адным з 5-ці самых преэстыжных спаборніцтваў у свеце і мае амаль сорак гадоў гісторыі (1971).

Грандыёзнае фінальнае шоў, арганізатарамі якога выступаюць Сусветная арганізацыя прыгажосці ды тэлеканал "Агульнанацыянальнае тэлебачанне" (Беларусь), адбудзецца 27 верасня 2009 года Ў беларускай сталіцы – у горадзе Мінску.

Пераходзячай узнагародай конкурсу з'яўляецца плацінавая карона з 720 дыяментамі, ацэненая ў 361 000 $.

У верасні славянскі край Купалы і Коласа наведаюць не меней 60 самых прыгожых дзяўчын з усіх куткоў свету. Прыгажунь пазнаёмяць з славутасцямі, культурай, традыцыямі беларускай зямлі, затым іх чакаюць фотасесіі і рэпетыцыі.

Плануецца, што фінал конкурсу "Міс Інтэркантыненталь" пройдзе на самым высокім узроўні. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам мерапрыемства будзе Наталля Петухова з Масквы.

 

Першапачаткова планавалася, што квядучым міжнароднага конкурсу прыгажосці "Міс Інтэркантыненталь-2009" будзе пераможца "Еўрабачання-2009" Аляксандр Рыбак з Нарвегіі, але на днях арганізатары шоў атрымалі далікатную адмову спевака ад гэтай прапановы. Верагодна, вядучай стане беларуская прыгажуня Кацярына Даманькова, пераможца міжнароднага конкурсу "Супермадэль міру" у 2006 годзе.

У 2008 годзе міжнародны конкурс "Міс Інтэркантыненталь" праходзіў у суседняй Польшчы. Беларусь прадстаўляла Любоў Якавіна, яна стала другой віцэ-міс і атрымала ганаровы тытул "Міс Інтэркантыненталь Еўропа". Украінка Крысціна Паліянава ўвайшла ў лік 15-ці лепшых канкурсантак і заваявала тытул "Міс Фотагенічнасць".

Цікава, што за ўсю 38-гадовую гісторыю конкурсу, толькі ў 1991 годзе прадстаўніца ўсходніх славян Алена Іванара з Расіі атрымала гран-пры. Спадзяемся, у 2009 годзе ў Мінску будзе закладзена новая традыцыя – перамога будзе за славянскай прыгажосцю!

[Славянская прыгажосць] Па матэрыялам інфармацыйных агенцтваў