АЎТАРСКІ ПРАЕКТ

Наталля ГынкуЮлія Пак

падзеі

[Падзеі ў свеце славянскай прыгажосці: конкурсы, мерапрыемствы, перамогі, знакамітасці, мода, тэндэнцыі]

Інтэрв'ю з беларускім дызайнерам Таццянай Марыніч (фота)

Р.Леановіч (пераклад з рускай мовы, [фота] ), В.Леановіч

Восенню мінулага года ў Беларусі прайшоў першы Belorussian Fashion Week. Напярэдадні другога Тыдня моды мы сустрэліся з беларускім дызайнерам Таццянай Марыніч.

Интервью с белорусским дизайнером Татьяной Маринич (фото), 11.03.2011

На фота: Дызайнер Таццяна Марыніч

Дзе Вы нарадзіліся і ці бываеце Вы на сваёй малой Радзіме?

Мой родны горад Салігорск, у ім засталіся жыць мае бацькі, таму, прынамсі, на сямейныя святы я да іх прыязджаю.

Якія дзіцячыя мары ўжо спраўдзіліся, а якія яшчэ не спраўдзіліся ці ніколі ўжо не спраўдзяцца?

Фактычна самая асноўная мая дзіцячая мара - стаць дызайнерам адзежы, яна спраўдзілася, але з часам здабыла больш маштабныя формы, так што, мне яшчэ ёсць да чаго імкнуцца.

Вы памятаеце той момант, калі Вам у галаву прыйшла думка стаць дызайнерам адзежы?

Думка стаць дызайнерам прыйшла яшчэ ў дзяцінстве, як адказ на адно са стандартных пытанняў дарослых: " Кім ты жадаеш стаць?"

З чаго пачыналася Ваша творчасць?

Пачатак майго творчага шляху можна адлічваць ці з атрымання профільнай адукацыі, ці з першых паказаў аўтарскіх калекцый і, адпаведна, удзелаў ў конкурсах дызайнераў адзежы, што было немалаважным этапам пачатку майго творчага шляху.

Хто падтрымаў Вас у Вашых творчых распачынаннях? У чым выяўлялася гэта падтрымка?

Вядома, мяне падтрымалі бацькі, галоўным чынам фінансава, а ў астатнім, лепшая падтрымка была проста не замінаць.

Интервью с белорусским дизайнером Татьяной Маринич (фото), 11.03.2011

На фота: Дызайнер Таццяна Марыніч

Творчасць для Вас – гэта дызайн адзежы ці штосьці яшчэ?

Дызайн адзежы для мяне - гэта спосаб выказвання думак праз ідэю ў адзежы, а творчасць – нараджэнне ідэі.

Што натхняе Вас?

Крыніцай натхнення могуць быць: эмоцыі, падзеі, уражанні, вандраванні, мастацкія творы, архітэктура, кнігі, фільмы, музыка. Усё, што мяне атачае і не пакідае абыякавай.

Распавядзіце пра Вашу самую першую калекцыю.

Самая першая калекцыя для мяне была самай складанай, хоць гледзячы на яе сёння, я бачу наколькі яна недасканала і па-студэнцку наіўная.

Як Вы ставіцеся да крытыкі? Ці прыслухоўваецеся Вы да крытыкі?

Граматная крытыка, як і здаровая канкурэнцыя, дазваляе прааналізаваць свае памылкі і недахопы і спрыяе далейшаму росту.

Пасля таго як калекцыя была створана і прадэманстравана на подыуме ў Вас ніколі не ўзнікала пачуццё, што штосьці трэба было змяніць у дызайне, штосьці прыбраць з калекцыі?

Калі калекцыя створана і прадэманстравана, змяняць штосьці ўжо позна! Але пасля паказу я пераконваюся, што ў ідэі гэта выглядала зусім па-іншаму.

Ці быў у Вашай кар'еры дзень, якім Вы асабліва ганарыцеся?

Гэты дзень яшчэ не наступіў.

Якія задачы Вы ставіце для сябе ў творчасці?

Звычайна ў мяне ёсць ідэя, якую я жадаю данесці праз адзежу. Задачы розныя, нягледзячы на жаданне "кретивить", адзежа павінна быць "носибельной", рабіць рэчы для шафы сэнсу няма. Імкнуся ўжыць цікавыя тэхналогіі, ператварыць адзежу ў аб'ект мастацтва для нашэння.

Якой павінна быць адзежа, каб жанчына выглядала прывабнай?

На мой погляд прывабнасць складаецца ў гармоніі, калі адзежа не супярэчыць вонкаваму абліччу, і дапоўнена падыходзячымі аксэсуарамі, не нясе інфармацыі, якая супярэчыць унутранаму свету, прывабнасці не пазбегнуць.

А сэксуальнай?

У кожнага свае стэрэатыпы сэксуальнасці, для кагосьці - гэта мінімум адзежы, а для кагосьці - максімум. Ступень сэксуальнасці залежыць ад уяўлення таго, хто глядзіць, не заўсёды адзежа грае ў гэтым галоўную ролю.

Дзе можна набыць Вашу дызайнерскую адзежу?

На дадзены момант, можна набыць у буціках Мінска, Масквы і Піцера.

Ці адчуваеце Вы на сабе канкурэнцыю ў сферы продажаў дызайнерскай адзежы?

У любога дызайнера ёсць свой стыль, таму для кожнага знойдзецца свой кліент.

Якія патрабаванні Вы прад'яўляеце да мадэляў, якія дэманструюць Вашы калекцыі?

Не люблю вельмі худзенькіх мадэляў, бо адзежа хутчэй на іх вісіць, чым сядзіць, што да знешнасці - гэта залежыць ад ідэі калекцыі. Важна, каб мадэль эфектна глядзелася на подыуме.

 

На Belorussian Fashion Week Вы прадставілі калекцыю "Шахматы". Вы гуляеце ў шахматы?

Так, гуляю, часам. Канцэпт калекцыі "Шахматы" быў закладзены ў асацыяцыі шахматных постацяў з чалавечай асобай, а шахматнага поля з жыццёвай гульнёй.

Интервью с белорусским дизайнером Татьяной Маринич (фото), 11.03.2011

На фота: Паказ калекцыі адзежы "Шахматы" дызайнера Таццяна Марыніч у рамках Belorussian Fashion Week. Мадэль - Яна Мурашка.

У Belorussian Fashion Week ёсць будучыня? Ваш прагноз.

Так, у тыдня моды ёсць неабходнасць, ён аб'ядноўвае людзей, якія ствараюць моду і людзей, што даносяць яе да спажыўца, а таксама дазваляе пакупніку азнаёміцца з будучымі тэндэнцыямі.

Назавіце самы вялікі плюс і самы вялікі мінус першага Belorussian Fashion Week.

Плюс: тое, што ён адбыўся. Мінус: тое, што ў першы раз.

Интервью с белорусским дизайнером Татьяной Маринич (фото), 11.03.2011

На фота: Паказ калекцыі адзежы "Шахматы" дызайнера Таццяна Марыніч у рамках Belorussian Fashion Week

Ці будзеце Вы браць удзел у другім Belorussian Fashion Week?

Так, мне б вельмі хацелася, але акалічнасці могуць скласціся па-рознаму.

Ваша адзнака цяперашняга стану і ўзроўню беларускай моды.

Мая адзнака - адзінка, беларуская мода знаходзіцца на пачатковым этапе свайго развіцця.

Ці лёгка працаваць дызайнерам у Беларусі? З якімі цяжкасцямі Вы сутыкаецеся пры стварэнні новых калекцый?

Працаваць усюды нялёгка. Я думаю, агульныя праблемы характэрны не толькі для нашай краіны, напрыклад, такія як: адсутнасць матэрыялаў для працы, якасных тканін, фурнітуры, месцаў для рэалізацыі адзежы.

Вы заўсёды будзеце сябе лічыць беларускім дызайнерам?

Я лічу сябе беларускім дызайнерам.

Як Вы думаеце, Вашы калегі – выхадцы з Беларусі, якія прадстаўляюць сёння на подыумах іншыя краіны, могуць вярнуцца працаваць на Радзіму ў агляднай будучыні?

Наколькі я ведаю, шматлікія з іх працуюць у Беларусі. Я думаю, гэта асабісты выбар кожнага, у якой краіне жыць і працаваць.

Хто, па Вашым меркаванні, самы вялікі дызайнер усіх часоў і народаў?

Няма такога, кожны дызайнер па-свойму ўнікальны.

Интервью с белорусским дизайнером Татьяной Маринич (фото), 11.03.2011

На фота: Дызайнер Таццяна Марыніч

Ваша меркаванне пра аўтарскі праект "Славянская прыгажосць".

Прыгажосць выратуе свет! Жадаю поспехаў і цікавых людзей, і ідэй для далейшага развіцця праекта "Славянская прыгажосць".

Таццяна Марыніч - член Саюза дызайнераў Рэспублікі Беларусь(2006), скончыла з адзнакай Мінскі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці: "Тэхналогія і канструяванне швейных вырабаў" (2000), Інстытут сучасных ведаў імя А.М. Шырокава па спецыяльнасці: "Мастацкае праектаванне адзежы тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці"(2006). Таццяна - аўтар калекцый адзежы: "Rock-coco" (2005), "Русское чаепитие" (2006), "Іншы горад" (2007), "Мегаполіс" (2008), "Шахматы" (2010); удзельнік і лаўрэат міжнародных конкурсаў (Міжнародны фэстываль моды і фота "Млын моды", Конкурс мадэльераў-дызайнераў і манекеншчыц "Белая амфара", Конкурс дызайнераў адзежы і абутку "Мадэль года", Міжнародны конкурс маладых дызайнераў "Рускі сілуэт", Маскоўскі міжнародны тыдзень моды і мастацтва "Асамблея моды" і інш.).