наша краса
[Раздел [наша краса] - асноўны на праекце. Складаецца са старонак удзельнікаў - прадстаўнікоў славянских народаў]
Нават і не ведаю з чаго пачаць... Я звычайная руская дзяўчына з украінскімі каранямі)))
З самога дзяцінства хадзіла ў розныя гурткі: танцы, вязанне, маляванне, матэматычны гурток... Але любоў да танцаў засталася на ўсё жыццё, у выніку скончыла каледж культуры і мастацтва па спецыяльнасці – харэаграфія.
Адну з галоўных частак майго жыцця складаюць кнігі... з 6 гадоў чытаю кнігі захлёбваючыся і ўсё роўна якія, галоўнае, каб мне было цікава. Таму ўсе паліцы ў маёй хаце забітыя кніжкамі. Нават грошай на іх я ніколі не шкадую.
Люблю пісаць вершы, але не люблю выстаўляць іх на агульны агляд. Пішу для сябе... калі здараецца ў жыцці нешта дрэннае, то выяўляю свае негатыўныя эмоцыі праз вершы... Становіцца лягчэй...
Люблю шмат чаго ў гэтым жыцці і ад шмат чаго атрымліваю задавальненне. Люблю мора. Лета. Марское паветра. Вішнёвы сок. Балет. Блакітны колер. Вершы чытаць і пісаць. Рамантыку і пяшчоту. Фатаграфавацца. Люблю музыку, без яе не магу пражыць не дня. Люблю людзей з пачуццём гумару. Заўсёды цягнуся да такіх людзей. Калі спытаюць мяне, як я магу сябе ахарактарызаваць, то я адкажу проста адным словам : "Добрая".
інфарамцыя абноўлена: 11.04.2009