АЎТАРСКІ ПРАЕКТ

Вольга ГранковаВольга Талмачова

НАША КРАСА

[Раздел [наша краса] - асноўны на праекце. Складаецца са старонак удзельнікаў - прадстаўнікоў славянских народаў]

Вераніка Шрубак

[Рэспубліка Беларусь] [Мінск]

Нарадзілася ў Мінску, у сакавіку, пад шчаслівым лікам 7.

З самога дзяцінства цікаўная, таму паспрабавала мноства гурткоў. Скончыўшы 9 класаў паступіла ў Беларускі тэхнікум бізнэсу і права, які сканчаю ў 2009 годзе.

Вельмі люблю фатаграфавацца, т.я. заўсёды марыла быць прыкметнай. А наогул, я люблю ўсё... Люблю сябе, людзей, свет..

Няхай у ім шмат бруду, але люблю гэты свет хоць бы за тое, што ў ім ёсць я, ёсць ты, ёсць жыццё.

Люблю гэты свет за тое, што ў ім мяне атачаюць годныя людзі; за тое, што ў нас ёсць маса магчымасцяў змяніць гэты свет да лепшага - варта толькі захацець!

Я радуюся ўсяму: раптоўнай sms, тэлефоннаму званку, погляду... Я радуюся кожнаму імгненню, радуюся табе і мне!!!

Так, я - рамантык, і я гэтым ганаруся! Бо ўбачыць тое, што не бачаць іншыя - гэта мая задача!

 
Вераніка Шрубак
[удзельнічае ў праекце з: 2008]