АЎТАРСКІ ПРАЕКТ

Надзея АнрусякЮлія Фаміна

НАША КРАСА

[Раздел [наша краса] - асноўны на праекце. Складаецца са старонак удзельнікаў - прадстаўнікоў славянских народаў]

Ірына Сысой

[Рэспубліка Беларусь] [Мінск]

Я нарадзілася ў горадзе Мінску. Вельмі люблю свой родны горад і ганаруся тым, што я мінчанка.

У 2010 годзе я паспяхова скончыла Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва па спецыяльнасці паліталогія.

Я таварыскі і камунікабельны чалавек, люблю людзей і люблю шмат казаць, разважаць, пра што сведчыць абраная мною прафесія.

Калі казаць пра мае інтарэсы, дык я назаву сябе чалавекам, які адкрыты для ўсяго новага. Я вельмі люблю мастацтва, у мне развіта пачуццё прыгожага. Наведванне розных выстаў, паходы ў тэатр з'яўляюцца часткай майго вольнага часу. Таксама ў свой вольны час адным з маіх захапленняў з'яўляецца занятак спортам. Мне падабаюцца ўсе віды фітнэса. Кожны новы дзень у мяне пачынаецца з ранішняй прабежкі. Абавязкова прывабнымі для мяне з'яўляюцца месцы масавага скаплення народа, а менавіта кафэ, бары, клубы. Там можна весяла правесці свой час, а таксама пазнаёміцца з новымі цікавымі людзьмі. Я дасведчаны інтэрнэт-карыстальнік, зарэгістравана ў папулярных сацыяльных сетках. Чытаю кнігі. Гэта могуць быць як захапляльныя прыгодніцкія аповяды, так і класіка рускай літаратуры. Люблю пагартаць прэсу і вядома ж не забываю пра модныя часопісы.

Маімі асабістымі якасцямі з'яўляюцца: мэтанакіраванасць, надзейнасць, пунктуальнасць, эрудыяванасць, спагадлівасць, жыццерадаснасць.

P.S: А яшчэ я люблю шакалад, шампанскае, шакаладнае марожанае, люблю танчыць, спяваць у душы, абдымацца, хадзіць у кіно, цалавацца, высокія абцасы і доўгія расніцы, мокры асфальт, вясёлку, мужчынскую парфуму, чырвоную памаду, белы колер, катоў, сонца, мора, пах свежасці і г.д.:)

 
Ірына Сысой
[удзельнічае ў праекце з: 2011]