Славянская прыгажосць

АЎТАРСКІ ПРАЕКТ

Ірына П. Анастасія Х.
 

даты

[Знакамітасці, асобы, гістарычныя падзеі]

День нараджэння сусветнай топ-мадэлі і акторкі Евы Герцыгавай
|10.03.2011|

Ева Герцыгава (Eva Herzigova) — знакамітая чэшская мадэль і акторка.

День рождения мировой топ-модели и актрисы Евы Герциговой, 10.03.2011

Фота glamourvanity.com

Нарадзілася Ева 10 сакавіка 1973 года ў невялікім чэхаславацкім мястэчку Літвінаў.

Яна вырасла ў простай сям'і - бацька працаваў электрыкам у горназдабываючай кампаніі, мама - сакратаром.

З дзяцінства Ева актыўна займалася шматлікімі відамі спорту, такімі як гімнастыка, баскетбол і лыжы.

Як гэта часта бывае - Ева выпадкова патрапіла ў свет мадэльнага бізнэсу. У свае 16 гадоў яна па настойлівай прапанове сябра прыняла ўдзел у пражскім конкурсе-адборы мадэляў у французскае агенцтва Metropolitan Models. Вядома ж, стройная дзяўчына славянскай знешнасці з ростам 180 см і блакітнымі вачамі дамаглася поспеху.

Так, 1989 год стаў адпраўной кропкай у бліскучай мадэльнай кар'еры Евы Герцыгавай.

Шырокую вядомасць Еве прынёс удзел у рэкламнай кампаніі Guess Jeans.

Поспех быў замацаваны здымкамі для фірмы Wonderbra. З рэкламных шчытоў усміхалася юная паўраспраненая Ева ў карункавым бюстгальтары. Слоганам кампаніі стала фраза "Look Me In The Eyes" (Паглядзі мне ў вочы).

Затым былі фатаграфіі на вокладках прэстыжных часопісаў: ELLE, Mary Claire, Vogue, Bazaar Harpes, Top Model... Двойчы яна з'явілася ў знакамітым календары Pirelli (1996,1998).

У свеце высокай моды Ева прыняла ўдзел у паказах вядомых сусветных брэндаў, такіх як Christian Dior, Chanel, Givenchy, Versace, Guess і Laura Biagiotti.

Невыпадкова ў 90-х гадах Еву сталі параўноўваць з вядомай бландынкай Мерлін Манро.

День рождения мировой топ-модели и актрисы Евы Герциговой, 10.03.2011

Фота Celebrity Bazar

 

Нажаль, вялікія поспехі ў кар'еры суправаджаліся сціплымі поспехамі ў асабістым жыцці.

У 1996 годзе з вялікай помпай адбылося вяселле Евы і Ціка Тораса, барабаншчыка вядомай групы "Bon Jovi".

Але шматлікія здымкі Евы ў розных канцах свету і бясконцыя гастролі Ціка не пакінулі шанцаў для фармавання шчаслівай сям'і. Праз два гады муж і жонка расталіся без сварак і прэтэнзій адзін да аднаго.

У 2001 годзе ў італьянскім аэрапарту падчас чакання самалёта Ева пазнаёмілася з амерыканскім бізнэсмэнам Грэгорыям Марсіаем. Выпадковае знаёмства перарасло ў прыгожы раман. А ў 2007 годзе ў Евы нарадзілася першае дзіця - сын Джорджыя.

Цяпер Ева з нецярпеннем чакае з'яўлення на свет другога дзіця.

З інтэрв'ю Евы Герцыгавай часопісу "Harper's Bazaar":

"Цяжарнасць не робіць нас сэксуальнымі. Але мы становімся больш адчувальнымі. Я зноў пачуваюся жанчынай!"

День рождения мировой топ-модели и актрисы Евы Герциговой, 10.03.2011

Фота Celebrity Bazar

Кар'ера Евы, як кінаактрысы, злучана са здымкамі ў фільмах: "Les Anges gardiens" (Паміж анёлам і нячысцікам) (Францыя, 1995) - партнёрам па фільме выступіў Жэрар Дэпардзье, якога Ева ў адным з інтэрв'ю назвала "сапраўдным настаўнікам";
"L'amico del cuore" (Жонка лепшага сябра) (Італія, 1998);
"Just for the Time Being" (Паміж мінулым і будучым) (ЗША, 2000);
"Modigliani" (Мадзільяні) (ЗША, Нямеччына, Францыя, Вялікабрытанія, Італія, Румынія, 2004) і інш.

День рождения мировой топ-модели и актрисы Евы Герциговой, 10.03.2011

Фота Celebrity Bazar

Ева захапляецца верхавой яздой, з задавальненнем кіруе матацыклам Harley Davidson, любіць гуляць у тэніс, захапляецца керамікай (лепкай з гліны рознага посуду і сувеніраў), вялікую ўвагу надае чытанню, любіць падарожнічаць.

У яе ёсць уласная калекцыя купальнікаў.

Вялікае захапленне Евы - кулінарыя. Аднак, як яна аднойчы прызналася, прыгатаваць яна можа хіба што яечню, але верыць, што калі будзе пабольш вольнага часу - абавязкова сур'ёзна надасць увагі кулінарыі. Ева аддае перавагу італьянскай, французскай і японскай кухні. Не любіць салодкія стравы.

Ева валодае чэшскай, рускай, ангельскай і французскай мовамі. Яна неаднаразова прыязджала ў Расію. У 2006 годзе Ева прысутнічала на адкрыцці ювелірнага буціка "Шопар" (Chopard) у Барвісе, дзе яна заявіла ў адным з інтэрв'ю, што любіць Маскву, і ёй падабаецца сюды вяртацца.