падзеі
[Падзеі: конкурсы, мерапрыемствы, перамогі, знакамітасці, мода, тэндэнцыі]
Прэс-канферэнцыя стала першым афіцыйным мерапрыемствам першага Тыдня моды ў Беларусі - Belorussian Fashion Week. У фае Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра оперы і балета з журналістамі сустрэліся арганізатары BFW, кіраўнікі кампаній-генеральных спонсараў мерапрыемства (ювелірнага завода "Зорка" і РУП "Белтэлекам") і вядучыя дызайнеры. Але галоўнай дзеючай асобай прэс-канферэнцыі стаў, вядома жа, мадэльер з сусветным імем Вячаслаў Міхайлавіч Зайцаў.
Дырэктар Цэнтра моды і прыгажосці "Крыштальная німфа" (Гомель, Беларусь) і кіраўнік праекту Belorussian Fashion Week - Яніна Ганчарова (у цэнтры)