Славянская прыгажосць

АЎТАРСКІ ПРАЕКТ

Надзея Анрусяк Вольга Недапекіна
 

падзеі

[Падзеі: конкурсы, мерапрыемствы, перамогі, знакамітасці, мода, тэндэнцыі]

У Кіеве абралі "Міс Украіна 2010" (фота)

Фінал XIX Нацыянальнага конкурсу "Міс Украіна 2010" прайшоў у Кіеве.

Перамогу ў конкурсе, абыйшоўшы 25 удзельніц, атрымала 20-гадовая адэсітка Кацярына Захарчанка. Ёй дастаўся галоўны прыз - карона вартасцю 250 000 еўра. Кацярына вучыцца ў Міжнародным гуманітарным інстытуце на факультэце эканомікі і мэнэджменту па спецыяльнасці "мэнэджэр знешнеэканамічнай дзейнасці".

Кацярына Захарчанка - пераможца конкурсу "Міс Украіна 2010"

Тытул Першай віцэ-міс атрымала Наталля Сытнікава (21 год) з Краматорска.

Наталля Сытнікава - Першая віцэ-міс конкурсу "Міс Украіна 2010"

Другой віцэ-міс стала дзяўчына з Вінніцы Юлія Стратэгапула (19 гадоў).

Юлія Стратэгапула - Другая віцэ-міс конкурсу "Міс Украіна 2010"

"Міс гледачовых сімпатый" названая Ганна Рыбакова (17 гадоў).

Ганна Рыбакова - "Міс гледачовых сімпатый" "Міс Украіна 2010"

 

У Нацыянальным палацы "Україна" можна было ўбачыць шмат знакамітасцяў. Журы конкурсу ўзначальвала вядомая актрыса Арнэла Муці. Дапамагалі выбіраць самую прыгожую дзяўчыну Ўкраіны галівудскія знакамітасці Памэла Андерсан і Элізабэт Херлі, акцёр Жан-Клод Ван Дамм, прэзідэнт Міжнароднага Адэскага кінафестывалю Вікторыя Цігіпка, старшыня камітэта "Міс Украіна" Сяргей Мацяш, вядучы тэлеканала "Інтэр" Алег Панюта і дараднік Прэзідэнта Ўкраіны Віталь Жураўскі.

Для госцяў вечара спявалі Крыс Норман, Ірына Білык, Вольга Гарбачова і Вера Брэжнева (яна ж вяла конкурс разам з Іванам Ўргантам). 

Украінскі навінавы партал ФОКУС адзначае цікавую дэталь: Кацярына Захарчанка стала ўдзельніцай конкурсу літаральна за два дня да фіналу, да гэтага ўдзельніцай №10 была кіяўлянка Крысціна Быкава. Аднак яе па неагучаным прычынам зняло з конкурсу мадэльнае агенцтва, у якім яна працуе, а замест яе даслала замену - Кацярыну Захарчанку.

Для інфармацыі: пераможцы конкурсу апошніх гадоў -

2004 г., ХIV конкурс — Леся Матвеева (г. Кіеў)

Леся Матвеева - міс Украіна-2004

2005 г., ХV конкурс — Юлія Пинчук (г. Нававалынск)

Юлія Пинчук - міс Украіна-2005

2006 г., XVI конкурс — Вольга Шылаванова (г. Харкаў)

Вольга Шылаванова - міс Украіна-2006

2007 г., XVII конкурс — Ліка Роман (г. Ужгарад)

Ліка Роман - міс Украіна-2004

2008 г., XVIII конкурс — Ірына Жураўская (г. Кіеў)

Ірына Жураўская - міс Украіна-2004

2009 г., XIX конкурс — Яўгенія Тульчэўская (г. Днепрапятроўск)

Яўгенія Тульчэўская - міс Украіна-2004

Фота - афіцыйная сайт конкурсу

[Славянская прыгажосць] Па матэрыялах інфармацыйных агенцтваў