Славянская прыгажосць

АЎТАРСКІ ПРАЕКТ

Марыя Г. Ксенія Л.
 

наша краса

[Раздел [наша краса] - асноўны на праекце. Складаецца са старонак удзельнікаў - прадстаўнікоў славянских народаў]

Любоў А.

[Украіна] [Кіеў]

[пра сябе]

Я ад прыроды досыць творчы чалавек, часам рамантык.

Не ўяўляю свайго жыцця без экстрыму, яркіх эмоцый і пазітыву. Заўсёды, як бы там не было, веру ў сапраўднае каханне, цудатворную сілу шчырых пачуццяў і ў другую палову, якая можа сагрэць у холад і прынесці такую жаданую прахалоду ў летнюю спёку.

Веру ў людзей і ведаю, што з дапамогай дабра магчыма распаліць агонь нават на вадзе і падпаліць нават самы вялікі айсберг.

Мае працы па перакладазнаўству надрукаваныя ў шматлікіх навуковых выданнях розных універсітэтаў Украіны. Падчас прахаджэння практыкі па перакладзе стварыла адмысловую кнігу тэрмінаў і паняццяў у сферы авіяцыі. З'яўляюся галоўным перакладчыкам Японскага Інвестыцыйнага Савета па пытаннях паліва і энергетыкі.

Самае галоўнае ў маім жыцці – гэта танцы, без якіх няма і мяне.

Заўсёды марыла стаць прафесійным танцорам, але бацькі лічылі, што гэта не зусім прыдатная прафесія, але танцы я усё ж не змагла пакінуць! Зараз займаюся джаз-мадэрнам, гэта проста супер, калі ўвесь унутраны свет можна без слоў з ідэальнай дакладнасцю перадаць рухамі і эмоцыямі!


інфарамцыя абноўлена: 27.02.2010

 
Любоў А.
[удзельнічае ў праекце з: 2010]