Славянская прыгажосць

АЎТАРСКІ ПРАЕКТ

Надзея А. Яўгенія У.
 

наша краса

[Раздел [наша краса] - асноўны на праекце. Складаецца са старонак удзельнікаў - прадстаўнікоў славянских народаў]

Марыя П.

[Расійская Федэрацыя] [Масква]

[дасягненні]

Прафесійныя дасягненні... Нажаль, такіх пакуль няма. Толькі ў чэрвені 2008 атрымала дыплом аб сярэдняй прафесійнай адукацыі. Калі чырвоны дыплом можна лічыць дасягненнем у дадзенай сферы, першае ёсць.

Каледж скончыла па спецыяльнасці сацыяльная педагогіка з дадатковай падрыхтоўкай у вобласці псіхалогіі. За час навучання выступала на навуковых канферэнцыях мясцовага і гарадскога маштабу. Пабывала ў шматлікіх адукацыйных установах на практыцы. Вядома ж, самая незабыўная — летняя, у дзіцячым лагеры. На пачатку было нялёгка, але потым прывыклі і нават не жадалі з'яжджаць.

Зараз вучуся ў Маскоўскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце імя Шолахава на факультэце псіхалогіі і паралельна працую ў адукацыйнай установе: у прыватнай школе выхавальнікам у групе дзіцячага саду. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя...

Так што, спадзяюся, мае прафесійныя дасягненні яшчэ наперадзе!


інфарамцыя абноўлена: 16.12.2008

 
Марыя П.
[удзельнічае ў праекце з: 2008]